Малюй свае мары
Ці памятаеш, як калісь,
У дзяцінстве, аб вялікім марыў -
Мір ратаваць, жыццё дарыць,
Стаць касманаўтам ці пажарным!
А потым знікла ўсё куды,
Калі дарослымі мы сталі?
У жыццёвай "гонцы на гнядых"
Імкненні тыя пахавалі...
Калі не верыць ўжо ніхто,
Запоўніў змрок душы абшары,
Вазьмі аловак і лісток
Ды НАМАЛЮЙ там свае МАРЫ!!
У падрабязнасцях малюй
(Пляваць, што кепскі ты мастак)!
А потым вешай на сцяну -
Хай будзе так!
ХАЙ БУДЗЕ ТАК!!







